расшчапіць, ; зак.

  1. Раскалоць, раздзяліць на часткі, шчапаючы.

    • Маланка расшчапіла сасну.
  2. Разняць, раз’яднаць.

    • Р. пальцы.
  3. Раздрабіць, заставіць распасціся на часткі (спец.).

    • Р. валакно.
  4. Раскласці на часткі пры дапамозе хімічнай рэакцыі (спец.).

    • Р. эфір.
  5. Раздзяліць на часткі, заставіць распасціся на часткі (спец.).

    • Р. атам.

|| незак. расшчапляць, і расшчэпліваць, .

|| наз. расшчапленне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)