распорка, , ж.

  1. Брус, планка для надання ўстойлівасці часткам збудаванняў, для захавання чаго-н. у пэўным становішчы.

    • Р. для лыжаў.
  2. Тое, што і разрэз, распорак.

    • На ім быў кароткі кажушок з аблямаванай распоркай ззаду.
  3. Разарванае па шву месца.

    • Яго шапка была скрозь з распоркамі.

|| прым. распорачны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)