расплысціся,
-
Паплысці ў розныя бакі.
- Гусі расплыліся па возеры.
-
Разысціся пад уздзеяннем вільгаці, вады.
- Літары расплыліся, нічога нельга разабраць.
- У цемрадзі расплыліся абрысы гор (
перан. ).
-
перан. Распаўнець, страціць стройнасць фігуры (разм. ).- Р. на старасці гадоў.
-
З’явіцца на твары (пра ўсмешку).
- На твары расплылася лагодная ўсмешка.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)