распісаць, ; зак.

  1. Перапісаць асобна часткі чаго-н.

    • Р. тэкст на карткі.
  2. Размеркаваць каго-, што-н. паміж кім-, чым-н., зрабіўшы адпаведны запіс.

    • Усе дні прыёму распісаны.
  3. Зарэгістраваць чый-н. шлюб.

    • У загсе маладых распісалі.
  4. Размаляваць фарбамі, узорамі, пакрыць роспісам (у 2 знач.).

    • Р. столь.
  5. перан. Расказаць, апісаць каго-, што-н. занадта падрабязна, у дэталях (разм.).

    • Мне яго распісалі як добрага працаўніка.

|| незак. распісваць, .

|| наз. распісванне, , распіска, і роспіс, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)