раскідацца,
-
Стаць непрыгодным, разбурыцца, разваліцца на часткі.
- Печ раскідалася.
- Вяселле раскідалася (
перан. разладзілася).
-
Размясціцца на вялікай прасторы, далёка адзін ад аднаго.
- Рэдкія бярозкі раскідаліся на пагорку.
-
Раскінуць рукі, ногі (у сне).
-
Стаць непрыгодным, немагчымым для язды (пра дарогу напрадвесні і ранняй вясной) (
разм. ). -
Захапіцца кіданнем чаго
-н. (разм. ). -
Нарадзіць дзіця (
разм. ). -
Заняцца адначасова многімі справамі, не засяроджваючыся ні на чым.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)