раскідаць, ✂; зак.

  1. Кідаючы, размясціць ў розных месцах па паверхні або пакласці ў беспарадку.

    • Р. сена.
  2. перан. Размясціць у розных кутках на адлегласці адзін ад аднаго.

    • Жыццё раскідала сяброў па свеце.
  3. Разбурыць, разваліць.

    • Р. старую хату.
  4. Дарэмна патраціць.

    • Куды грошы раскідаў — не ведаю.

  5. Праараць уроскідку.

    • Р. дзве палосы.

|| незак. раскідаць, ✂ і раскідваць, ✂.

|| наз. раскіданне, ✂, раскідванне, ✂ і роскід, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)