расцягнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Легчы, выцягнуўшыся.

    • Р. на лаўцы.
  2. Упасці ўсім целам.

    • Зачапіўся нагою і расцягнуўся на зямлі.
  3. Ад нацягвання падоўжыцца, павялічыцца.

    • Рызінка расцягнулася.
  4. Пашкодзіцца ад неасцярожнасці, моцнага напружання, удару.

    • Сухажылле расцягнулася.
  5. Рухаючыся, размясціцца доўгім радам на вялікай прасторы.

  6. Размясціцца паласой на нейкай адлегласці.

    • Вёсачка расцягнулася на два кіламетры.
  7. Стаць вельмі працяглым; зацягнуцца.

    • Работа расцягнулася на тыдзень.

|| незакончанае трыванне: расцягвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)