расцягнуць, ​; зак.

  1. Нацягваючы, павялічыць у аб’ёме ці даўжыні.

    • Р. боты.
  2. Нацягнуўшы, раскласці, развесіць, разаслаць.

    • Р. дыван на падлозе.
  3. Нацягваючы, зрабіць непрыгодным.

    • Р. рызінку.
  4. Зрабіць празмерна доўгім, працяглым.

    • Р. абоз.
    • Р. фронт.
  5. Пашкодзіць моцным напружаннем, рыўком.

    • Р. сухажылле.
  6. Зрабіць празмерна працяглым.

    • Р. работу на месяц.
  7. Разабраць, разнесці па частках у розныя бакі.

    • Р. бярвенне.
  8. Раскрасці (разм.).

  9. Адцягнуць адно ад другога, разняць.

|| незак. расцягваць, ✂.

|| наз. расцяжэнне, ✂, расцяжка, ✂ і расцягванне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)