раб1 назоўнік | мужчынскі род

  1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

    • Гандаль рабамі.
    • Цяжкая праца рабоў.
    • Паўстанне рабоў.
  2. пераноснае значэнне: Наогул — чалавек залежны, прыгнечаны ва ўмовах эксплуататарскага грамадства.

  3. пераноснае значэнне, чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі (кніжнае).

    • Р. моды.
    • Р. уласнасці.
    • Р. сваіх прывычак.

|| жаночы род: рабыня і раба.

|| прыметнік: рабскі.

  • Рабская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)