прырода1 назоўнік | жаночы род

  1. Усё існае ў сусвеце, арганічны і неарганічны свет.

    • Законы прыроды.
    • Жывая п. (арганічны свет).
    • Мёртвая п. (неарганічны свет: не расліны, не жывёлы).
  2. Месцы па-за гарадамі (палі, лясы, горы).

    • Любавацца прыродай.
    • На ўлонні прыроды.
    • Выехаць на прыроду (размоўнае).
  3. пераноснае значэнне, чаго. Асноўная ўласцівасць, сутнасць (кніжнае).

    • П. атама.
    • П. сацыяльных адносін.

Ад прыроды або з прыроды — ад нараджэння, ад пачатку існавання.

  • З дрэнным зрокам ад (з) прыроды.

Па прыродзе — па характару, па натуры.

  • Па прыродзе ён добры чалавек.

|| прыметнік: прыродны.

  • Прыродныя багацці краю.
  • Прыродныя рэсурсы.
  • Прыродныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)