прыпусціць, ; зак.

  1. каго (што) да каго. Дапусціць да злучкі, да сысання малака (спец.).

    • П. жарабка.
    • П. цяля да каровы.
  2. што і чаго. Выпусціць затрыманае.

    • Карова малака не прыпусціла.
  3. Пабегчы хутчэй (разм.).

    • П. наўздагон.
  4. Пачаць ісці з большай сілай (разм.).

    • Дождж прыпусціў.
  5. Зрабіць шырэйшым, даўжэйшым (спец.).

    • П. сукенку ў падоле.

|| незак. прыпускаць, .

|| наз. прыпуск, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)