пры2 прыстаўка
I. Утварае дзеясловы са знач.:
- 1) давядзення дзеяння да канчатковай мэты. напр. прыйсці, прыхіліцца, прывалачыся;
- 2) дабаўлення, збліжэння, змацавання чаго-н. з чым-н., напр. прыбіць, прырабіць, прыбудаваць, прыдрукаваць, прыкласці, прышыць;
- 3) накіравання дзеяння к сабе, выканання дзеяння ў сваіх інтарэсах, напр. прывабіць, прысвоіць;
- 4) накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз, напр. прымяць, прыціснуць;
- 5) паўнаты, вычарпанасці дзеяння, напр. прывучыць, прыахвоціць;
- 6) непаўнаты, слабай меры дзеяння, напр. прыглушыць, прысыпаць, прыадчыніць;
- 7) у дзеясловах на -оўва, -ва — суправаджальнага дзеяння, напр. прыгаворваць, прытанцоўваць.
ІІ. Утварае:
- 1) назоўнікі і прыметнікі са знач. непасрэднага прымыкання да чаго-н., напр. прылесак, прыбярэжны, прыазёрны, прыгранічны;
- 2) назоўнікі са знач. дадатковасці, напр. прыплод, прыпёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)