прота...

Першая частка складаных слоў, якая азначае:

1) першаснасць, першабытнасць чаго-н., напр. протагісторыя, протанеаліт;

2) у складзе найменнікаў духоўных асоб і ў некаторых іншых словах — старшынства ў адносінах да таго, хто названы ў другой частцы слова, напр. протадыякан, протаіерэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)