праўда, , ж.

  1. Тое, што адпавядае рэчаіснасці, ісціна.

    • Гаварыць праўду.
    • П. вочы коле (прыказка).
    • Што п., то п. (сапраўды, на самой справе; разм.).
  2. Парадак, заснаваны на справядлівасці, сумленнасці.

    • Шукаць праўды.
    • Стаяць за праўду.
  3. Тое, што і правата (разм.).

    • Ваша п. (вы правы).
  4. у знач. вык. і пабочн. сл. Сапраўды, на самой справе.

    • І п., дождж ідзе.
    • Я, п., забыла пра сход.
  5. злуч. уступальны. уступальны. Хоць і (разм.).

    • Сенакос добры, п. крыху далекавата ад вёскі.

  • Па праўдзе кажучы, пабочн. сл. (разм.) — ужыв. пры падкрэсліванні правільнасці, праўдзівасці сказанага, таго, што сцвярджаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)