пранікнуць, ; зак.

  1. Трапіць, прабрацца куды-н. усярэдзіну, дасягнуць чаго-н.

    • Святло пранікла ў пакой.
    • П. у хату.
  2. Распаўсюдзіцца дзе-н., трапіўшы куды-н., стаць вядомым.

    • Звесткі праніклі ў друк.
  3. Зразумець, разгадаць, углыбіўшыся, унікшы ў што-н.

    • П. у псіхалогію чалавека.

|| незак. пранікаць, .

|| наз. пранікненне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)