пракаціцца, ; зак.

  1. Перамясціцца куды-н. коцячыся.

    • Сляза пракацілася па твары.
  2. перан. Раздацца (пра раскацістыя гукі).

    • Пракаціўся гром.
  3. Праехацца для забавы, з’ездзіць куды-н. ненадоўга.

    • П. на самакаце.

|| незак. пракочвацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)