пра2 прыстаўка
I. Утварае дзясловы са знач.:
- 1) дзеяння, накіраванага праз што-н., напр. прабіць, прагрызці, працячы;
- 2) дзеяння, якое распаўсюджваецца з усёй паўнатой на ўвесь прадмет, напр. праварыць, прагрэць, прасаліць;
- 3) руху ў прасторы міма чаго-н., напр. прабегчы, праехаць;
- 4) поўнай закончанасці, вычарпанасці дзеяння, напр. праспяваць, пранумараваць, прайсціся;
- 5) дзеяння, якое ажыццяўляецца ў адзін прыём (пераважна пра гучанне), напр. прапішчаць, прамяўкаць, прабарабаніць;
- 6) дзеяння, якое развіваецца ва ўсім аб’ёме на працягу якога-н. прамежку часу, напр. праседзець (увесь дзень), прахварэць, прамучыцца (які-н. час), праблукаць;
- 7) дзеяння, у выніку якога нанесена шкода, страта, напр. празяваць, прагуляць, прагандлявацца.
ІІ. Утварае:
- 1) назоўнікі і прыметнікі са знач. першапачатковы, найбольш старажытны, напр. прарадзіма, праславянскі;
- 2) прыметнікі, якія абазначаюць высокую, найвышэйшую ступень якасці, напр. прамудры, праславуты.
ІІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.: прыхільнік каго-, чаго-н., які дзейнічае ў чыіх-н. інтарэсах, напр. праімперыялістычны, прафашыст.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)