посны, .

  1. гл. пост ​2.

  2. Без мяса і малака, не скаромны.

    • Посная вячэра.
  3. Не тлусты.

    • Посная свініна.
  4. перан. Хмуры, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.; разм. жарт.).

  5. перан. Пра від, знешні выгляд: прытворна сціплы, ханжаскі (разм. жарт.).

    • Твар п., як на маленні.

|| наз. поснасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)