порах, , м.

  1. Выбуховае рэчыва для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі.

    • Бяздымны п.
    • Трымаць п. сухім (таксама перан. быць заўсёды гатовым да абароны).
    • Пахне порахам (перан. набліжаецца вайна).
    • Пораху не выдумае (перан. пра недалёкага чалавека; разм.).
  2. перан. Пра запальчывага ці вельмі жвавага чалавека (разм.).

    • Такі нецярплівы чалавек, словам — п.

  • Бочка з порахам — пра неадступную пагрозу, вялікую небяспеку.

  • Не нюхаць пораху (разм.) — не быць у баях.

  • Не хапае пораху (разм.) — недастаткова сіл, настойлівасці для чаго-н.

  • Порах дарэмна траціць (разм.) — дзейнічаць або гаварыць упустую.

|| прым. парахавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)