поле, , н.

  1. Бязлесная раўніна.

    • Гуляць па полі.
  2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі.

    • Кукурузнае п.
    • Рыхтаваць п. пад бульбу.
  3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н.

    • Футбольнае п.
  4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спец.).

    • Геолагі летам у полі.
  5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спец.).

    • Магнітнае п.
    • Сілавое п.
  6. перан., чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва.

    • Вялікае п. дзейнасці.
  7. Асноўны колер, фон пад узорам.

    • Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі.
  8. звычайна мн. Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад.

    • Паметкі на палях сшытка.
  9. звычайна мн. Шырокі бераг капелюша.

    • Капялюш з загнутымі палямі.

  • Поле бітвы (высок.) — месца, дзе адбываецца бой.

  • Поле зроку — прастора, якую бачыць вока.

|| прым. палявы, .

  • Палявыя далі.
  • П. ігрок.
  • Палявая практыка.
  • Выплаціць палявыя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)