перашкода, , ж.

  1. Тое, што затрымлівае якія-н. дзеянні або развіццё чаго-н., стаіць на шляху ажыццяўлення чаго-н.

    • Пераадольваць перашкоды.
    • Бюракратычныя перашкоды.
  2. Тое, што перагароджвае шлях, затрымлівае перамяшчэнне.

    • Паласа перашкод (мясцовасць са штучнымі канавамі, загародамі і пад.; спец.).
    • Бег з перашкодамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)