перад..., прыстаўка.

  1. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і азначае: спераду чаго-н., напр. перадгор’е, перадсэрдзе, перадгісторыя, перадумова.

  2. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і азначае: раней (у часе або прасторы) чаго-н., напр. пераднавальнічны, перадпасяўны, перадінфарктны, пераднаціскны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)