пера... прыстаўка

Абазначае:

  1. накіраванасць дзеяння з аднаго месца на другое, з аднаго боку на другі, напр. перабегчы, перавярнуць, перайсці;
  2. накіраванасць руху цераз што-н., напр. перакінуць, пераплысці, пераскочыць;
  3. змену накіраванасці дзеяння, перадачу каму-, чаму-н., напр. перадаць (у спадчыну), пераслаць;
  4. паўтарэнне дзеяння нанава, напр. перарабіць, перачытаць, перашыць;
  5. празмернасць дзеяння, а таксама давядзенне дзеяння да адмоўнага выніку, напр. пераесці, перасаліць, перахваліць;
  6. перавагу, першынство ў дзеянні, напр. перакрычаць, ператанцаваць, перахітрыць;
  7. паслядоўны ахоп дзеяннем усіх або многіх асоб, прадметаў і вычарпальнасць такога дзеяння, напр. пералавіць, перамыць (увесь посуд), перапэцкаць (рукі), перахварэць (усімі дзіцячымі хваробамі);
  8. падзел чаго-н. папалам, на часткі, напр. перакусіць (нітку); пераламаць;
  9. запоўненасць дзеяннем якога-н. прамежку часу, напр. перазімаваць, пераначаваць;
  10. пераўтварэнне ў што-н. іншае, пераход у іншы стан, від, напр. перакласці (на іншую мову), перарасці (сяброўства перарасло ў каханне), перамяніць (свой колер);
  11. спыненне якога-н. дзеяння, стану, напр. перабалець (перабалела сэрца), перабрадзіць;
  12. слабае праяўленне дзеяння або яго кароткачасовасць, напр. перадыхнуць, перакусіць;
  13. узаемнасць дзеяння (у дзеясловаў з часціцай -цца), напр. перагаворвацца, перапісвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)