пята,
-
Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе.
- Пяты ныюць (ад хадзьбы).
- Наступаць на пяты каму
-н. (таксамаперан. даганяць).
-
Шырокі канец чаго
-н. , які з’яўляецца апорай (спец. ).- П. дзвярэй.
Ахілесава пята (
кніжн. ) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту].Да пят (
разм. ) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі адзенне, касу.З (ад) галавы да пят (
разм. ) — тое, што і з галавы да ног.Пад пятой каго або чыёй (
разм. ) — пад прыгнётам, пад уладай.Па пятах (хадзіць, гнацца) за кім (
разм. ) — следам за кім-н. , не адстаючы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)