пазнімаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зняць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; здзець з сябе ўсё, многае; адазваць адкуль-н. усіх, многіх.

    • П. дзверы з завесаў.
    • П. шапкі.
    • П. дывізіі з фронту.
  2. Адмяніць усё, многае, адмовіцца ад усяго, многага.

    • П. судзімасць.
    • П. прапановы.
  3. Садраць, зняць з якой-н. паверхні ўсё, многае.

    • П. бінты з ран.
  4. Пазбавіць усіх, многіх магчымасці дзейнічаць, вызваліць ад чаго-н. усіх, многіх.

    • П. баксёраў са спаборніцтваў.
    • П. з работы.
  5. Скапіраваць усё, многае.

    • П. копіі з дакументаў.
  6. Тое, што і паздымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)