дзеяслоў | закончанае трыванне
З’ехаць, спусціцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
- Лыжнікі паз’язджалі з гары.
Едучы, павярнуць куды-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
- Машыны паз’язджалі ўбок.
Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.
- Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.
пераноснае значэнне: Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.
- Панчохі паз ‘язджалі з ног.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)