пажар, , м.

  1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.

    • Лясны п.
    • Як на п. бегчы (вельмі хутка, паспешліва; разм.).
    • Не на п. (выраз, які ўжыв. у знач.: няма куды спяшацца; разм.).
  2. перан., каго. Ужыв. у некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высок.).

    • П. вайны.
    • П. рэвалюцыі.

|| прым. пажарны, .

  • Пажарная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)