паў прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая абазначае:
- 1) палавіну чаго-н., у палавінным памеры, напр. паўакружнасць, паўгадавы, паўвалока;
- 2) не зусім або амаль, напр. паўдзікі, паўпісьменны, паўзабыты, паўстацыянар;
- 3) не да канца, не ў поўнай меры, напр. паўляжаць, паўсядзець;
- 4) з прыметамі дзвюх розных уласцівасцей, двух відаў, дзвюх парод, напр. паўкачэўнік, паўсабака-паўвоўк, паўюнак-паўпадлетак, паўшаўковы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)