паслаць, ; зак.

  1. Накіраваць з якім-н. даручэннем, куды-н.

    • П. дыялектолагаў у экспедыцыю.
    • П. па доктара.
  2. Адправіць для дастаўкі.

    • П. бандэроль па пошце.
  3. Перадаць, выказаць жэстам, словамі, пісьмова свае адносіны, пачуцці да каго-н. (разм.).

    • П. паветраны пацалунак.
    • П. прывітанне.
  4. Кінуць, накіраваць.

    • П. мяч у сетку.
  5. Пасунуць, накіраваць (спец.).

    • П. корпус улева (пра рух цела).

|| незак. пасылаць, .

|| наз. пасылка, і пасыланне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)