параўнанне,
-
гл. параўнаць. -
Слова або выраз, які ўтрымлівае прыпадабненне аднаго прадмета да другога.
- Народная творчасць багата параўнаннямі.
У параўнанні з кім-чым —
ужыв. узнач. прыназ. параўнальна, калі параўнаць.
- Сёлета ўраджай вышэйшы ў параўнанні з мінулым годам.
- Ён больш дасведчаны ў гэтай справе ў параўнанні з іншымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)