папрымаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыняць, узяць з рук у рукі, у сваё распараджэнне ўсё ці частку таго, што здаюць, перадаюць, уручаюць.

    • П. кнігі ад чытачоў.
    • П. тэлеграмы.
  2. Залічыць у склад чаго-н. усіх, многіх.

    • П. выпускнікоў школ на работу.
  3. Дапусціць да сябе для агляду, для размовы па якіх-н. справах усіх, многіх.

    • П. хворых.
    • П. наведвальнікаў.
  4. Зняць, забраць адкуль-н. усё, многае.

    • П. посуд са стала.
  5. Прымаць некаторы час.

    • П. лякарства месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)