папасці, ; зак.

  1. Трапіць у цэль, дасягнуць каго-, чаго-н. чым-н. кінутым, накіраваным.

    • П. ў цэль.
    • Бомба папала ў дом.
  2. Апынуцца ў якім-н. месцы, становішчы, абставінах (звычайна выпадкова, нечакана).

    • Нага папала на слізкае.
    • П. пад суд.
    • Сена папала пад дождж.
  3. безас., каму. Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто-н. (разм.).

    • Пападзе табе, хлопча, ад бацькі за такое!
  4. прош. папала. Ужыв. ў разм. выразах: дзе папала (усё роўна дзе, абы-дзе), куды папала (абы-куды), чым папала (абы-чым), што папала (усё роўна што, абы-што), як папала (усё роўна як, у беспарадку, абы як).

|| незак. пападаць, .

|| наз. пападанне, .

  • Прамое п. снарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)