пан1 назоўнік | мужчынскі род

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах: чалавек з прывілеяваных класаў (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго.

    • Сядзець як пан або панам (пераноснае значэнне: гультаяваць, нічога не рабіць; размоўнае).
    • Жыць як пан або панам (пераноснае значэнне: жыць у дастатку і бяздзейнасці; размоўнае).
  2. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых (размоўнае).

  3. Форма ветлівага звароту да афіцыйных прадстаўнікоў або грамадзян іншых краін.

    • Паважаныя дамы і паны!

|| жаночы род: пані.

|| прыметнік: панскі.

  • П. двор.
  • Панскія замашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)