пакінуць,
-
Адправіўшыся, не ўзяць з сабой каго-, што
-н. (наўмысна або забыўшы).- П. запісную кніжку дома.
- П. дзяцей у вёсцы.
- П. рэчы ў машыне.
- П. пра сябе добрую памяць (
перан. ). - П. след у навуцы (
перан. ).
-
Захаваць, прыберагчы.
- П. агурок на насенне.
- П. за сабой права зрабіць што
-н. - П. газету для сяброўкі.
-
Захаваць у якім
-н. становішчы, стане.- П. браму адчыненай.
- П. закон у сіле.
- П. каго
-н. у разгубленасці. - П. пытанне адкрытым (не вырашыць).
- Пакінь мяне ў спакоі (не дакучай мне).
- П. вучня на другі год (не перавесці ў наступны клас).
- П. у дурнях (
перан. падмануць, паставіць у няёмкае становішча).
-
Перадаць каму
-н. , даць у чыё-н. карыстанне.- П. спадчыну.
-
Прымусіць, прапанаваць застацца ці знаходзіцца дзе
-н. - П. госця начаваць.
-
Пайсці ад каго-, чаго
-н. , не маючы больш справы з кім-, чым-н. - П. сям’ю.
- Сілы пакінулі мяне.
- Ён не пакінуў таварыша ў бядзе.
- П. ззаду каго
-н. (апярэдзіць у спаборніцтве).
-
каго-што і без дапаўнення. Не даць чаго
-н. - П. без абеду.
- П. ліст без адказу.
-
Спыніць, перастаць чым
-н. займацца.- П. непатрэбныя размовы.
- Пакінь кпіць!
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)