пакаленне назоўнік | ніякі род

  1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка.

    • З пакалення ў п. перадаецца што-н. (у спадчыну дзецям ад бацькі, малодшым ад старэйшых).
  2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час.

    • Сучаснае маладое п.
  3. Група людзей, блізкіх па ўзросту, аб’яднаных агульнай дзейнасцю.

    • П. музыкантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)