падыход назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. падысці.

  2. Месца, па якім падыходзяць да чаго-н.

    • Зручны п. да ракі.
  3. (пераноснае значэнне) Сукупнасць спосабаў, прыёмаў разгляду чаго-н., адносін да каго-, чаго-н.

    • Правільны п. да вырашэння нацыянальнага пытання.
    • Ён умее знайсці п. да кожнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)