паддаць, 
- 
		Дапамагчы падняць што -н. (звычайна на спіну, плечы).- П. мех на плечы.
 
- 
		Падкінуць уверх ударам. - П. мяч.
 
- 
		У некаторых гульнях: падставіць праціўніку ( разм. ).- П. шашку.
 
- 
		Многа выпіць спіртнога ( разм. ).- Учора так паддалі, што і сёння ўваччу цёмна.
 
- 
		чаго. Узмацніць, павялічыць ( разм. ).- П. пары (у лазні).
- П. жару каму-н. (перан. узбудзіць у кім-н. энергію, прымусіць дзейнічаць актыўна).
 
- 
		Ударыць каго -н. (разм. ).
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)