падаць2 дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Даць, паднёсшы.
- П. кнігу каму-н.
-
Паставіць на стол (ежу).
- П. кашу.
-
Даставіць, прывесці да месца чыёй-н. пасадкі або пагрузкі.
- П. поезд да платформы.
- П. вагоны.
-
Штурхнуць, пасунуць (размоўнае).
- П. шафу ўлева.
-
Прадставіць у пісьмовай форме (скаргу, заяву).
- П. заяву на чарговы адпачынак.
- П. у суд на каго-н. (прад’явіць іск).
- П. на развод (падаць заяву на скасаванне шлюбу; размоўнае).
-
Даць як міласціну.
- П. жабраку.
-
Зрабіць утварыць, аказаць (тое, што выражана наступным назоўнік).
- П. дапамогу (дапамагчы).
- П. рэпліку (прамовіць, сказаць што-н.).
- П. прыметы жыцця (выявіць прыметы жыцця).
- П. прыклад (паслужыць прыкладам).
- П. каманду (скамандаваць).
- П. вестку (паведаміць пра сябе).
-
У спартыўных гульнях з мячом, шайбай і пад.: ударам паслаць мяч партнёру.
- П. мяч.
-
Адлюстраваць, вывесці, прадставіць (кніжнае).
- Рэалістычна п. жыццё ў творы.
- Умець сябе п. (прадставіць у лепшым выглядзе).
- Падаць руку — працягнуць руку для поціску або (пераноснае значэнне) для дапамогі.
|| незакончанае трыванне: падаваць.
|| назоўнік: падача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)