падаць1, ; незак.

  1. Апускацца, валіцца на зямлю, уніз.

    • П. дагары.
    • П. на калені.
    • П. з ног (таксама перан.).
  2. Пра атмасферныя ападкі: ісці, выпадаць.

    • Падае снег.
  3. Апускацца, звісаючы.

    • Складкі спадніцы прыгожа падаюць.
  4. Пра націск у слове: прыходзіцца на які-н. склад.

    • Націск падае на другі склад.
  5. Распаўсюджвацца ў якім-н. напрамку, пакрываць сабой (пра светлавыя з’явы).

    • Святло праз акно падала на падлогу.
    • Ад дрэва падае цень.
  6. перан., на каго (што). Распаўсюджвацца, пашырацца на каго-, што-н. (пра што-н. заганнае).

    • На гэтага чалавека падае падазрэнне.
  7. перан., на каго-што. Прыходзіцца на чыю-н. долю, выпадаць.

    • Усе клопаты падаюць на маці.
  8. Зніжацца, змяншацца (у памеры, аб’ёме, велічыні і пад.).

    • Акцыі падаюць.
    • Настрой падае.
  9. перан. Бегаць, насіцца (разм.).

    • Сабака цэлы дзень падаў па лесе.
  10. перан., за чым. Вельмі хацець чаго-н., ганяцца за чым-н. (разм.).

    • П. за ўборамі.
  11. перан., за кім. Вельмі кахаць каго-н., заляцацца да каго-н. (разм.).

    • Хлопцы падалі за такой прыгажуняй.

|| зак. пасці, і упасці, .

|| наз. паданне, і падзенне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)