дзеяслоў | незакончанае трыванне
Апускацца, валіцца на зямлю, уніз.
- П. дагары.
- П. на калені.
- П. з ног (таксама пераноснае значэнне).
Пра атмасферныя ападкі: ісці, выпадаць.
- Падае снег.
Апускацца, звісаючы.
- Складкі спадніцы прыгожа падаюць.
Пра націск у слове: прыходзіцца на які-н. склад.
- Націск падае на другі склад.
Распаўсюджвацца ў якім-н. напрамку, пакрываць сабой (пра светлавыя з’явы).
- Святло праз акно падала на падлогу.
- Ад дрэва падае цень.
пераноснае значэнне, на каго (што). Распаўсюджвацца, пашырацца на каго-, што-н. (пра што-н. заганнае).
- На гэтага чалавека падае падазрэнне.
пераноснае значэнне, на каго-што. Прыходзіцца на чыю-н. долю, выпадаць.
- Усе клопаты падаюць на маці.
Зніжацца, змяншацца (у памеры, аб’ёме, велічыні і пад.).
- Акцыі падаюць.
- Настрой падае.
пераноснае значэнне: Бегаць, насіцца (размоўнае).
- Сабака цэлы дзень падаў па лесе.
пераноснае значэнне, за чым. Вельмі хацець чаго-н., ганяцца за чым-н. (размоўнае).
- П. за ўборамі.
пераноснае значэнне, за кім. Вельмі кахаць каго-н., заляцацца да каго-н. (размоўнае).
- Хлопцы падалі за такой прыгажуняй.
|| закончанае трыванне:
|| назоўнік: