пад2 (пада) прыстаўка
I. Утварае дзеясловы са знач.:
- дзеяння знізу ўверх, уніз чаго-н., напр. падлажыць, падкінуць, падважыць;
- набліжэння каго-, чаго-н., напр. падысці, пад’ехаць;
- дабаўлення, напр. падліць, падсыпаць;
- паўтарэння якога-н. дзеяння ўслед за іншым, суправаджэння аднаго дзеяння другім, напр. падтакваць, падбрэхваць;
- праяўлення дзеяння ў слабым ці непрыметным, скрытым выглядзе, напр. падгледзець, падпільнаваць.
ІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі:
- прыметнікі са знач. ніжняй часткі чаго-н., знаходжання ніжэй за што-н., напр. падводны, падстраўнікавы;
- назоўнікі са знач. часткі больш буйнога адзінства, напр. пададдзел, падатрад, падклас;
- прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца ў чыім-н. распараджэнні, напр. падначалены, падсудны;
- назоўнікі і прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца паблізу ад чаго-н., напр. падтропікі, падтрапічны;
- назоўнікі са знач. звання, ніжэйшага за іншае, пасада памочніка, напр. падпалкоўнік, падшкіпер.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)