пад1 (пада) прыназоўнік
-
Ніжэй чаго-н., з боку ніжэйшай часткі чаго-н.
- Пакласці сякеру п. лаўку.
- Ляжыць п. лавай.
- Нырнуць п. ваду (ніжэй за ўзровень вады, углыб).
- Працаваць п. зямлёй (ніжэй паверхні, напр. у шахце).
- Пасадзіць п. замок (заперці).
- Трымаць п. замком (на запоры).
- П. гарой зялёны гай.
-
Каля, у непасрэднай блізкасці ад чаго-н., а таксама ў зоне дзеяння, размяшчэння чаго-н.
- Жыць п. Віцебскам.
- Папаў п. халодны душ.
- Ісці п. дажджом.
-
Указвае на тое становішча, стан, у які ставяць каго-, што-н. ці ў якім знаходзіцца хто-, што-н.
- Працаваць п. кіраўніцтвам каго-н.
- Браць п. строгую ахову.
- Быць п. пагрозай.
- Паставіць п. пагрозу.
- Аддаць п. суд.
- Знаходзіцца п. судом.
-
Для чаго-н.
- Зруб п. новы дом.
- Поле п. аўсом.
ІІ. з В.
-
Падтрымліваючы знізу.
- Узяць п. руку.
-
Пра час: блізка да чаго-н., перад чым-н.
- Бралася п. дзень (пачынала світаць; безасабовая форма).
- Гэта было п. свята.
- П. старасць.
-
У выглядзе чаго-н., падобна на што-н.
- Апрацаваць п. дуб.
-
У абмен на якую-н. гарантыю.
- Аддаць п. залог.
- Даць тавар п. распіску.
-
У суправажэнні чаго-н., што гучыць.
- Ісці п. гукі марша.
- Спяваць п. баян.
ІІІ. з Т.
-
Пры наяўнасці якой-н. прыметы, уласцівасці.
- Змагацца п. перамаганосным сцягам.
- Селядцы п. марынадам.
-
У выніку чаго-н.
- Снег п. уздзеяннем ветру ўшчыльніўся.
-
Ужыв. пры ўказанні на тэрміны, словы, назвы, сэнс якіх раскрываецца ці неабходна раскрыць.
- П. нашатырным спіртам разумеюць раствор аміяку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)