паасобны прыметнік | размоўнае
-
Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі.
- Мелі поспех не толькі калектывы, але і паасобныя выканаўцы.
-
Адзінкавы, рэдкі.
- Апладзіравалі паасобныя гледачы.
-
Ізаляваны ад іншых, не звязаны з іншымі.
- Жыць у паасобным пакоі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)