па... і па-...,
I. Утварае дзеясловы са
- закончанасці дзеяння,
напр. паставіць, пабудаваць, паказаць; - пачатку дзеяння,
напр. паляцець, паехаць, папаўзці; - нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу,
напр. пагаварыць, паскакаць, паспаць; - набыцця большай ступені якасці, уласцівасці,
напр. пахарашэць, пасталець; - няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння,
напр. пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць; - дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў,
напр. пахавацца, памерзнуць, пападаць; - у спалучэнні з прыставачнымі
дзеясл. (звычайнанезак. ):- а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты,
напр. паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах); - б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі,
напр. паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца; - в) празмернасць дзеяння,
напр. панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга); - г) абмежаванасць меры дзеяння,
напр. павыжынаць, павыядаць.
- а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты,
ІІ. Утварае:
- а) прыметнікі са
знач. :- адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму
-н. ,напр. пагалоўны, падэкадны, пасільны; - указання на час пасля чаго
-н. ,напр. пасмяротны;
- адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму
- б) прыметнікі і назоўнікі са
знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н. ,напр. пагранічны, памор’е.
ІІІ. 3
- у адпаведнасці з чыім
-н. меркаваннем, жаданнем. Рабіць па-свойму, па-твойму, па-нашаму; - з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння,
напр. па-новаму, па-беларуску, па-сяброўску, па-казацку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)