па2 прыстаўка
I. Утварае дзеясловы са знач.:
- закончанасці дзеяння, напр. паставіць, пабудаваць, паказаць;
- пачатку дзеяння, напр. паляцець, паехаць, папаўзці;
- нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу, напр. пагаварыць, паскакаць, паспаць;
- набыцця большай ступені якасці, уласцівасці, напр. пахарашэць, пасталець;
- няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння, напр. пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць;
- дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў, напр. пахавацца, памерзнуць, пападаць;
- у спалучэнні з прыставачнымі дзеясл. (звычайна незак.):
- а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты, напр. паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах);
- б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напр. паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца;
- в) празмернасць дзеяння, напр. панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга);
- г) абмежаванасць меры дзеяння, напр. павыжынаць, павыядаць.
ІІ. Утварае:
- а) прыметнікі са знач.:
- адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму-н., напр. пагалоўны, падэкадны, пасільны;
- указання на час пасля чаго-н., напр. пасмяротны;
- б) прыметнікі і назоўнікі са знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н., напр. пагранічны, памор’е.
ІІІ. 3 прыналежнае займеннік: ўтварае прыслоўі са знач.:
- у адпаведнасці з чыім-н. меркаваннем, жаданнем. Рабіць па-свойму, па-твойму, па-нашаму;
- з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напр. па-новаму, па-беларуску, па-сяброўску, па-казацку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)