ну2 часціца
-
Выражае здзіўленне сказаным, адпавядае словам «няўжо», «ці праўда?»
- Чуў, што Пракоп жэніцца? — Ды ну?
-
узмацняльная. Надае сказам большую выразнасць, падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова.
- Калгасны свіран, ну, як сонца!
- Дзяўчына, ну, як лялька!
-
сцвярджальная. Так, ага, але (размоўнае).
- Ці праўда, што ты цяпер камерцыйны дырэктар? — Ну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)