не1 часціца
-
Служыць для выражэння адмоўя пры розных членах сказа.
- Не заўважаць.
- Жыць не аднаму.
- Не магу не згадзіцца (г. зн. згаджаюся).
-
Служыць адмоўным адказам на пытанне.
- Ты згодзен? Не, не згодзен.
-
Мае значэнне няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні; тое, што і няма (у 2 знач.).
- У вас ёсць білет ? — Не.
-
Ужыв. замест выказніка з адмоўем, а таксама замест словазлучэння або цэлага сказа з адмаўленнем ці проціпастаўленнем.
-
Надае значэнне няпэўнасці, няпоўнага адмаўлення, непаўнаты дзеяння ці стану.
- Гора не гора.
- Ці гаварыць гэта, ці не гаварыць.
-
У спалучэнні з часціца «ці» у пытальных сказах выражае мадальнае значэнне сцвярджэння або няпэўнасці, здагадкі.
- Ці не лепш было б табе паехаць працаваць у вёску?
-
У спалучэнні з пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі пры асаблівай інтанацыі вымаўлення надае сэнс станоўчага адказу.
- Ці не сустрэў у горадзе знаёмых?
- Чаму не?
-
У спалучэнні з дзеясловамі, якія канчаюцца на «-цца» і маюць прыстаўку «на-», надае значэнне немагчымасці закончыць дзеянне.
- Не налюбуецца мастак роднымі краявідамі.
-
Уваходзіць у склад устойлівых словазлучэнняў: «далёка не», «не раўнуючы, як»; «амаль не»; «бадай не»; «не раз і не два»; «не вельмі каб» і пад.
-
Уваходзіць у склад словазлучэнняў, якія з’яўляюцца складанымі злучнікамі і злучальнымі словамі: «не то… не то», «не то што»; «не то… а»; «не толькі, …але (і)» і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)