навесці, ; зак.

  1. Прывесці ў вялікай колькасці.

    • Н. людзей у клуб.
  2. каго (што) на каго (што). Ведучы, прывесці, вывесці куды-н.

    • Н. на след.
  3. Накіраваць, нацэліць што-н. на каго-, што-н., у каго-, што-н.

    • Н. бінокль.
    • Н. гармату.
  4. Прывесці што-н. да пэўнага стану, надаць адпаведны выгляд.

    • Н. бляск.
    • Н. парадак.
  5. Пабудаваць (пра мост, пераправу).

    • Н. мост.
  6. Зрабіць інструмент прыгодным для карыстання.

    • Н. брытву.
    • Н. музычны інструмент.
  7. Нарадзіць, напладзіць у нейкай колькасці (разм.).

    • Н. дзяцей поўную хату.
  8. Быць наводчыкам, садзейнічаць кражы чаго-н.

    • Н. злодзея.

  • Навесці на думку каго (што) — прымусіць падумаць пра што-н., задумацца над чым-н.

|| незак. наводзіць, .

|| наз. навядзенне, і наводка, .

  • Навядзенне бляску.
  • Навядзенне мастоў (таксама перан. устанаўленне сувязей, кантактаў; кніжн.).

|| прым. навадны, .

  • Н. мост.
  • Навадная пераправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)