насенне1 назоўнік | ніякі род

  1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.

    • Н. развіваецца з семязавязі.
  2. множны лік: Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.

    • Н. жыта.
  3. пераноснае значэнне: Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.

    • Пасеяць у сэрцы добрае н.
  4. Нашчадкі каго-н. (пераноснае значэнне; размоўнае).

    • Мы дарэмна тут загінем і насення не пакінем.

|| прыметнік: насенны.

  • Насенная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)