напружанне,
-
гл. напружыць. -
Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго
-н. - Слухаць з напружаннем.
-
Ненатуральнае становішча, напружанасць у якой
-н. галіне дзейнасці.- Н. міжнародных адносін.
-
Велічыня, якая характарызуе сілу ціску або расцяжэння, што прыходзіцца на адзінку плошчы цвёрдага цела (
спец. ). -
Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду (
спец. ).- Электрычнае н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)